БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Як Беларусь рэагуе на знешнія выклікі і пагрозы, расказаў ваенны эксперт

19.06.2023 11:06

Намеснік начальніка факультэта па вучэбнай і навуковай рабоце - начальнік вучэбна-метадычнага аддзела факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл палкоўнік Андрэй Багадзель у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" расказаў, як Беларусь рэагуе на знешнія выклікі і пагрозы.

Удзельнікі праекта абмеркавалі напружаную абстаноўку, якая складваецца ў непасрэднай блізкасці ад беларускіх граніц. Як адзначыў Андрэй Багадзель, беларускае кіраўніцтва прымае рашэнні, якія накіраваны на захаванне і абарону суверэнітэту і незалежнасці Беларусі. "Што робіцца ў нашай краіне? Мы добра разумеем, што развіццё сітуацыі як на заходніх рубяжах, дзе на гэты момант праходзіць каля 17 вучэнняў, так і на паўднёвых прывядзе да змянення ўсёй геастратэгіі. Перш за ўсё, своечасова прымаюцца жыццёва важныя дакументы. У прыватнасці, у Канстытуцыі мы выразна адмаўляемся ад нейтральнага статусу. Акрамя таго, мы знялі фармулёўку аб бяз'ядзерным статусе", - нагадаў Андрэй Багадзель.

Ваенны эксперт таксама звярнуў увагу, што на завяршальнай стадыі знаходзіцца распрацоўка Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі. "У ёй мы разгледзелі дзевяць асноўных сфер нашай жыццядзейнасці і ўключылі туды новую сферу - біялагічную. Гэта немалаважна, з улікам сітуацыі з усімі гэтымі біялагічнымі лабараторыямі. Мы таксама гаворым аб прыняцці новай ваеннай дактрыны. І ў ёй пытанні, якія звязаны з недружалюбнымі краінамі, будуць дакладна вызначаны", - падкрэсліў эксперт.

Андрэй Багадзель растлумачыў, для чаго вядзецца гэта работа: "Важна вызначыць нашы мэтавыя ўстаноўкі: куды мы ідзём, хто нам процістаіць, якіх вынікаў мы павінны дасягнуць у пытаннях стрымлівання знешняй агрэсіі. І, вядома, выключыць магчымасць падрыву нас знутры".

Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі