БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Як пазбегнуць аквапланіравання ў дажджлівае надвор'е, нагадалі ў ДАІ

31.07.2025 15:07
31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб правілах бяспекі ў час дажджу нагадалі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, паведамляе БЕЛТА.

Ва ўпраўленні адзначылі, што пры пагаршэнні ўмоў надвор'я вадзіцелям транспартных сродкаў неабходна выбіраць бяспечную скорасць, выключыць рэзкія разгоны і тармажэнні, іншыя манеўры. Пры пагаршэнні бачнасці трэба ўключыць святло фар.

Акрамя таго, трэба мець на ўвазе, што ў час дажджу значна зніжаецца счапленне колаў з дарогай. Каб пазбегнуць аквапланіравання, лужы трэба праязджаць на пастаяннай скорасці.

Лепш не спрабаваць праехаць праз падтоплены ўчастак дарогі, паколькі гэта можа прывесці да гідраўдару і паломкі рухавіка.

Калі з-за інтэнсіўнасці ападкаў прадаўжаць рух немагчыма, вадзіцелю трэба спыніцца за межамі праезнай часткі, уключыўшы пры гэтым аварыйную светлавую сігналізацыю.

Пешаходам неабходна ажыццяўляць перамяшчэнне з асаблівай асцярожнасцю, асабліва паблізу праезнай часткі і на ёй. Перад пераходам дарогі трэба спыніцца, каб пераканацца ў адсутнасці транспартных сродкаў, якія рухаюцца ў ваш бок.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі