БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Як удасканаліцца прымяненне зямельнага заканадаўства, расказаў Сергяенка

31.03.2025 16:03
31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На што неабходна звярнуць увагу пры абмеркаванні магчымых змяненняў у зямельнае заканадаўства? На гэта пытанне адказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка ў час семінара палаты "Актуальныя пытанні прымянення заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб ахове і выкарыстанні зямель на сучасным этапе", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Тэматыка семінара аб ахове і выкарыстанні зямель на сучасным этапе выбрана невыпадкова, адзначыў Ігар Сергяенка. "Планам падрыхтоўкі праекта заканадаўчых актаў на 2025 год, зацверджаным кіраўніком дзяржавы, прадугледжана распрацоўка праекта закона па пытаннях рэгулявання зямельных адносін. Нагадаю, што новая рэдакцыя Кодэкса аб зямлі была прынята адносна нядаўна, у сярэдзіне 2022 года, а пачала дзейнічаць 1 студзеня 2023 года, - адзначыў ён і дадаў, што практыка прымянення заканадаўства ў гэтай сферы і аналіз зваротаў грамадзян сведчыць аб наяўнасці шэрага пытанняў, якія часам прыводзяць да няправільнага прымянення норм кодэкса.

Першы блок такіх пытанняў складаюць выпадкі, калі ў падзаконных актах змешчаны нормы, якія не адпавядаюць законам, але тым не менш актыўна прымяняюцца службовымі асобамі на практыцы. Як вынік - вялікая колькасць скаргаў землекарыстальнікаў на парушэнне іх правоў і законных інтарэсаў.

Другі блок пытанняў - так званая зямельная амністыя. "Неаднаразова заяўнікі звярталіся з просьбай прадоўжыць яе тэрмін. Гэта было зроблена, - звярнуў увагу Ігар Сергяенка. - Сёння людзі таксама просяць пашырыць сферу інстытута зямельнай аміністыі ў частцы падставы прымянення кола асоб, на якіх яна распаўсюджваецца".

Трэці блок складаюць пытанні адносна працягласці тэрмінаў правядзення землеўпарадкавальных работ, вырабу матэрыялаў па адвядзенні зямельных участкаў, устанаўленні граніц, прыняцці рашэнняў на месцах аб зямельным пытанні. "Паводле інфармацыі ўрада, пэўныя крокі для ўстаранення гэтых праблем ужо зроблены, засталося іх фармалізаваць у нарматыўных актах", - заўважыў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

У чацвёрты блок пытанняў уваходзіць высокі кошт адпаведных працэдур.

"З мінулага года дэпутацкім корпусам вядзецца работа па сістэматызацыі пытанняў, прапаноў па ўдасканаленні зямельнага заканадаўства. Гэта не значыць, што яны ўсе павінны знайсці адлюстраванне ў магчымых змяненнях. Такія прапановы акумуляваны і накіраваны ў Дзяржаўны камітэт па маёмасці. Таксама профільная аграрная Пастаянная камісія ўдзельнічае ў распрацоўцы праекта закона па пытаннях рэгулявання зямельных адносін. Нам неабходна прадметна абмеркаваць пытанні, выпрацаваць шляхі рашэння, намеціць арыенціры сумеснай работы па ўдасканаленні зямельнага заканадаўства", - рэзюмаваў Ігар Сергяенка.

У семінары прымаюць удзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, члены Савета Рэспублікі, прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Вярхоўнага Суда, Генеральнай пракуратуры, Камітэта дзяржаўнага кантролю, Дзяржаўнага камітэта па маёмасці, міністэрстваў і іншых арганізацый.-0-
 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі