Якія катэгорыі сем'яў атрымаюць матэрыяльную дапамогу да школы, расказалі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Аднаразовую дапамогу выплацяць сем'ям з трыма і больш дзецьмі. Памер выплаты на кожнае дзіця-школьніка складзе 159,11 рублёў. Даход бацькоў пры гэтым не мае значэння. Для атрымання выплаты неабходна звярнуцца ў орган па працы, занятасці і сацабароне па месцы жыхарства або знаходжання аднаго з бацькоў. У Мінску, некаторых раёнах Брэсцкай, Віцебскай і Гродзенскай абласцей - па месцы вучобы дзіцяці.
Дзяржаўная адрасная дапамога выплачваецца малазабяспечаным сем'ям, уключаючы шматдзетныя. Памер выплаты вызначаецца раённай камісіяй індывідуальна, пры гэтым улічваецца даход і сітуацыя сям'і. Для атрымання дапамогі звяртацца неабходна ў службу "адно акно" мясцовага выканкама, орган сацабароны або тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па месцы жыхарства або знаходжання аднаго з бацькоў.
Работнікам, якія выхоўваюць дзяцей-школьнікаў, у адпаведнасці з калектыўным дагаворам або лакальнымі актамі наймальніка таксама аказваюць дапамогу па месцы работы.
Акрамя таго, бацькі або законныя прадстаўнікі дзіцяці могуць звярнуцца ў мясцовыя тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва або дабрачынныя арганізацыі па дапамогу, якую арганізуюць дабрачынныя фонды, грамадскія аб'яднанні ў рамках акцый "Школьны ранец", "Збяры дзіця ў школу", "У школу з усмешкай", "Партфель першакласніка".
У Мінпрацы падкрэслілі, што матэрыяльная дапамога да школы пераводзіцца на базавы рахунак атрымальніка.-0-