Міністр працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка ў эфіры тэлеканала СТБ расказала, спецыялісты якіх галін будуць запатрабаваны ў бліжэйшыя два-тры гады, паведамляе БЕЛТА.
Паводле слоў міністра, прагноз балансу працоўных рэсурсаў - пэўны адказ на выклікі наймальнікаў, у цэлым эканомікі. "Калі гаварыць па тэхналагічных выкліках - наладчыкі, электрамеханікі, станочнікі. Гэта ўжо не пра стапрацэнтнае фізічнае выкананне работ, гэта ўжо інтэлектуальная праца, кіраванне інтэлектуальнымі сістэмамі з выкарыстаннем робатаў. Інакш кажучы, пэўныя навыкі і, што вельмі важна, павышэнне кваліфікацыі, развіццё", - звярнула ўвагу Наталля Паўлючэнка.
Другое - інфраструктурны складнік, дадала міністр. "Гэта якраз будаўнічыя прафесіі, электрамантажнікі, зваршчыкі. Развіваецца індустрыя, развіваецца інфраструктура", - канкрэтызавала яна.
Наталля Паўлючэнка таксама падкрэсліла, што вельмі важна развіццё інжынернай адукацыі, расце запыт ад наймальнікаў па кадрах інжынерных спецыяльнасцей.
Яшчэ адзін напрамак - ІТ. "І не толькі (адносна. - Заўвага БЕЛТА) аналізу, праграмавання, кібербяспекі. Гэта IT-напрамак усіх галін, якія сёння ідуць праз лічбавізацыю. Гэта і ахова здароўя, і асобныя галіны прамысловасці", - сказала міністр.
"Яшчэ адзін напрамак - дэмаграфія, догляд. І спецыялісты ў сферы аховы здароўя, сацыяльных паслуг, герыятрычнай дапамогі таксама будуць вельмі запатрабаваны", - дадала Наталля Паўлючэнка.
Паводле яе слоў, важна, што прагноз патрэбнасці эканомікі ў кадрах максімальна арыентаваны на інтэграцыю ў адукацыйны працэс. "Сёння максімальна павінны быць усе нюансы ўлічаны ў адукацыйных праграмах, траекторыях для таго, каб мы атрымлівалі сапраўды тых спецыялістаў, якія патрэбны нашай эканоміцы. І ад гэтага выйграе не толькі бізнес, але і чалавек у першую чаргу, таму што запатрабаваныя прафесіі заўсёды высока аплачваюцца, заўсёды перспектыўныя", - рэзюмавала Наталля Паўлючэнка.-0-