26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акадэмік-сакратар Аддзялення медыцынскіх навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Васіль Богдан расказаў у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць", якія прарыўныя напрамкі ў медыцыне будуць асвойваць вучоныя НАН у новай пяцігодцы.
У якасці аднаго з прарыўных перспектыўных напрамкаў Васіль Богдан назваў шырокамаштабны міждысцыплінарны праект Саюзнай дзяржавы - праграму "Саюз-Біямембраны". Ён прысвечаны распрацоўцы новых біялагічна актыўных рэчываў для лячэння сацыяльна значных захворванняў.
Акрамя таго, акадэмічныя інстытуты, у прыватнасці Інстытут біяарганічнай хіміі сумесна з Інстытутам фізіялогіі, адкрываюць новы напрамак. "Ён уключае распрацоўку структуры і тэхналогій атрымання сінтэтычных пептыдаў для зніжэння цукру ў крыві, а таксама генатэрапеўтычных канструкцый для лячэння сацыяльна значных захворванняў. У прынцыпе, фарміруецца новая парадыгма, калі генныя прэпараты і іх мэтавае прызначэнне - гэта не толькі лячэнне генетычных, рэдкіх захворванняў, але і магчымасці іх выкарыстання для лячэння шырокага кола паталогій у чалавека. Гэта новы напрамак для нашай краіны, новы праект. Мы спадзяёмся атрымаць тут вельмі значныя вынікі. Гэта аснова для стварэння не толькі новага навуковага, але і навукова-практычнага напрамку, які будзе карысны практычнай ахове здароўя ў далейшым", - падзяліўся планамі вучоны.
Таксама супрацоўнікі акадэмічных інстытутаў у працяг тэмы генатэрапеўтычных канструкцый вядуць даследаванні ў галіне распрацоўкі прататыпаў для геннай і таргетнай тэрапіі спадчыннага захворвання - мукавісцыдозу. "Безумоўна, мы ў пачатку шляху, і наперадзе вялікая работа па ацэнцы эфектыўнасці гэтых канструкцый у эксперыменце на клетачных культурах, але яны маюць значныя перспектывы", - лічыць Васіль Богдан.
Іншыя напрамкі, якія ўваходзяць у пералік прыярытэтных, таксама будуць у сферы інтарэсаў акадэмічных вучоных, рэзюмаваў акадэмік-сакратар.-0-
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту