БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Юныя ватэрпалісты Беларусі і Расіі сустрэнуцца на адкрытым першынстве ў Брэсце

21.11.2023 11:11

У Брэсцкім палацы водных відаў спорту з 21 па 25 лістапада пройдзе адкрытае першынство па водным пола памяці трэнера Рамана Босака, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА інструктар-метадыст абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па водных відах спорту Сяргей Сачнёў.

Штогадовы мемарыял, які стаў ужо традыцыйным, на гэты раз сабраў каля 150 спартсменаў. У спаборніцтвах прымаюць удзел 10 каманд, у тым ліку 6 - з Беларусі і 4 - з Расіі. І калі "Неўская хваля" з Санкт-Пецярбурга і каманда з падмаскоўнага Чэхава - можна сказаць, заўсёднікі турніру, то прадстаўнікі Казані і Чэлябінска ўпершыню сярод яго ўдзельнікаў. Іх сапернікамі стануць каманды юных ватэрпалістаў з Мінска, Брэста, Віцебска, Гомеля і Магілёва.

"Спаборніцтвы праводзяцца сярод юнакоў і дзяўчат 2010-2011 гадоў нараджэння. Але ў асноўным будуць прадстаўлены юнацкія склады. На першынство Брэст выстаўляе дзве каманды хлопчыкаў. Таксама мы спрабуем развіваць дзявочае воднае пола - у мінулым годзе ў нас адбыўся першы набор дзяўчынак у гэту секцыю", - расказаў Сяргей Сачнёў.

Спаборніцтвы юных ватэрпалістаў пройдуць у скачковым басейне, умовы якога даюць магчымасць праводзіць там дзіцячыя спаборніцтвы. Першынство стартуе сёння ў 12.00 з гульні паміж камандамі СДЮШАР з Гомеля і ЦАР Брэста. У канцы першага дня спаборніцтваў сустрэнуцца каманды Санкт-Пецярбурга і Віцебскай вобласці. Штодзённа будзе праходзіць па 6-8 камандных сустрэч. Пераможца і прызёры турніру вызначацца 25 лістапада. Уваход на спаборніцтвы свабодны.

 

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі