БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Юных мастакоў з усёй Беларусі збярэ пленэр "Сімфонія Белавежскай пушчы"

04.03.2025 08:03
Фота Свіслацкай ДШМ
Рэспубліканскі пленэр юных мастакоў "Сімфонія Белавежскай пушчы" пройдзе ў Свіслацкім раёне. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў райвыканкаме.

Пленэр пройдзе пры падтрымцы Міністэрства культуры і Беларускага саюза мастакоў. Яго арганізатарамі выступілі ўпраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама, сектар культуры Свіслацкага райвыканкама, Свіслацкая дзіцячая школа мастацтваў. Удзельнікі - навучэнцы школ, ліцэяў, гімназій, дзіцячых школ мастацтваў і іншых устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

"У гэтым годзе пленэр прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі, - расказала дырэктар Свіслацкай дзіцячай школы мастацтваў Марына Далідоўская. - Цяпер праходзіць этап адбору ўдзельнікаў, якія прадастаўляюць на агляд журы работы ў трох намінацыях: "Урокі мужнасці", "Наследнікі Вялікай Перамогі" і "Пераможны Май". Прыём заявак прадоўжыцца да 15 сакавіка. Пераможцы на працягу двух дзён, 17 і 18 мая, будуць працаваць на натуры ў Свіслацкім раёне, ствараючы тэматычныя кампазіцыі. Першы дзень юныя мастакі правядуць у Белавежскай пушчы, яго завяршэннем стане сустрэча з кіраўніцтвам Беларускага саюза мастакоў. У рамках пленэру таксама плануем правесці лекторый "80 мірных гадоў" з удзелам супрацоўнікаў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея".

У заключным туры пленэру-конкурсу трэба будзе напісаць дзве тэматычныя работы. Пераможцаў у трох намінацыях чакаюць узнагароды ад арганізатараў і грамадскіх арганізацый. Пасля завяршэння пленэру карціны ўдзельнікаў будуць дэманстравацца на выстаўках у час масавых мерапрыемстваў у райцэнтры.

Як дапоўніла Марына Далідоўская, пленэр "Сімфонія Белавежскай пушчы" ўпешыню прайшоў у 2014 годзе. З 2017 года ён набыў статус абласнога, а ў мінулым годзе - рэспубліканскага. У 2024-м у ім удзельнічалі 96 юных мастакоў з розных рэгіёнаў краіны. На гэты раз арганізатары чакаюць творчых юнакоў і дзяўчат з усіх абласцей Беларусі.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі