
17 чэрвеня, Мінскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе выязнога семінара-нарады па сельгастэматыцы зноў закрануў актуальную цяпер тэму наяўнасці ў гандлі бульбы. Кіраўнік дзяржавы адказаў непасрэдна тым, хто залішне ные наконт гэтага, акцэнтаваўшы ўвагу на неабходнасці прывучэння да працы сучаснай моладзі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Калі вы думаеце, што наша моладзь, якая ідзе за намі, будзе так працаваць (як папярэднія пакаленні. - Заўвага БЕЛТА), вы памыляецеся або самі сябе падманваеце. Не будзе. Гэта іншая моладзь. Яны думалі, што бульба расце ў інтэрнэце. Аказалася, не ў інтэрнэце бульба расце, яна расце ў полі, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - У нас ныюць - пачынаючы ад вёскі да раённага цэнтра і гарадоў - людзі, якія маюць свае дачы. Што вы ныеце? У нас хапае насення. Ну дык вы дзве баразёнкі для сябе (пасадзіце. - Заўвага БЕЛТА), каб два мяхі бульбы (нарасло. - Заўвага БЕЛТА). Высаджвайце на гэтым кавалачку зямлі або ў вёсках. У вёсцы ж не апрацоўваюць участкі".
Кіраўнік дзяржавы спытаў у намесніка кіраўніка спраў Прэзідэнта Мікалая Шарснёва, ці высаджвае ён на сваёй дачы бульбу. "Штогод саджу", - адказаў чыноўнік.
