БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Качанава: фармалізму ў рабоце са зваротамі грамадзян быць не павінна

20.07.2023 14:07

20 ліпеня, Івацэвічы /Кар. БЕЛТА/. У рабоце са зваротамі грамадзян не павінна быць фармалізму. Аб гэтым заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на выязным пашыраным пасяджэнні Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу ў Івацэвічах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы павінны з вамі зрабіць усё для таго, каб людзі ў нашай краіне ўсюды адчувалі клопат аб сабе. Гэта самае галоўнае ў рабоце са зваротамі грамадзян. Іншага не дадзена. Мы вялікую работу праводзім у краіне для таго, каб зрабіць жыццё нашых людзей лепшым. Таму што гэта асноўнае патрабаванне нашага Прэзідэнта. Ён заўсёды гаворыць: галоўнае для нас - народ. І часам не людзі павінны да нас ісці, а мы на апярэджванне бегчы да народа. Вядома, фармалізму ў гэтай рабоце нельга дапускаць", - сказала Наталля Качанава.

Яна адзначыла, што работа са зваротамі грамадзян для сенатараў добра знаёма, але пры гэтым не страчвае сваёй актуальнасці. "Гэта работа праводзіцца не толькі для таго, каб вырашыць канкрэтныя пытанні канкрэтнага чалавека, а яшчэ і для таго, каб мы вычленілі праблемы, найбольш характэрныя для таго ці іншага рэгіёна нашай краіны", - звярнула ўвагу спікер верхняй палаты парламента.

Напярэдадні сенатары правялі ў Брэсцкай вобласці адзіны дзень прыёму. Наталля Качанава прымала заяўнікаў у Ганцавічах. Яна звярнула ўвагу на шырокі фронт работ па добраўпарадкаванні, якія там праводзяць напярэдадні абласных "Дажынак". "Усе рэгіёны нашай краіны сёння жывуць тым, каб у такі няпросты час добраўпараўкоўваць населеныя пункты. Але асобна ўзяты чалавек павінен заўсёды адчуваць дапамогу ўлады. Што ён мае права прыйсці і быць пачутым. Мы павінны з вамі рабіць усё для таго, каб дапамагаць людзям", - адзначыла старшыня Савета Рэспублікі.

Трэба адзначыць, што ў час прыёму людзі звярталіся не толькі са сваімі праблемамі, але і з прапановамі. "Мяне вельмі парадавала, што людзі прыходзяць не са сваімі асабістымі пытаннямі, а з пытаннямі, якія датычацца ўсёй краіны. Гэта дарагога варта. Гэта значыць, людзі давяраюць уладзе, ідуць са сваімі прапановамі, пажаданнямі. І з людзьмі мы павінны працаваць вельмі адказна. Я вас заклікаю да гэтага. Гэта мае першараднае значэнне", - дадала спікер.-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі