БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Калектывы з дзевяці краін прымуць удзел у тэатральным форуме "Белая вежа"

17.08.2023 14:08

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспертны савет сфарміраваў рэпертуарную афішу ХХVII Міжнароднага тэатральнага фестывалю "Белая вежа", які пройдзе ў Брэсце з 8 па 16 верасня, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.

У фестывалі прымуць удзел калектывы з дзевяці краін: Азербайджана, Арменіі, Беларуси, Балгарыі, Даніі, Казахстана, Расіі, Славеніі і Узбекістана. У праграму фестывалю ўключана 28 спектакляў ад 28 тэатральных калектываў.

Паказ спектакляў адбудзецца на пяці мовах: беларускай, рускай, армянскай, казахскай і славенскай.

Пройдуць пастаноўкі на чатырох пляцоўках горада: у вялікай і малой залах Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы, Брэсцкім тэатры лялек і Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры.-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі