12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каля 1 млрд рублёў плануюць накіраваць на рамонт мясцовых дарог Брэсцкай вобласці ў 2026-2030 гадах. Аб гэтым паведаміў у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" намеснік генеральнага дырэктара КУП "Брэстаблдарбуд" Сяргей Дзямко.
Сяргей Дзямко растлумачыў, што дарожная сетка Брэсцкай вобласці падзелена на дзве катэгорыі: рэспубліканскія дарогі абслугоўвае РУП "Брэстаўтадар", а мясцовыя - КУП "Брэстаблдарбуд". "Працягласць рэспубліканскіх дарог складае 2454,1 км, а мясцовай сеткі - 8487,6 км, - звярнуў увагу намеснік генеральнага дырэктара. - З гэтых амаль 8,5 тыс. км толькі 5 тыс. км з невялікім маюць цвёрдае асфальтабетоннае пакрыццё, гэта значыць крыху менш як 60%. Адпаведна 40% - гэта грунтавыя, гравійныя дарогі, а таксама брук. Што датычыцца іх стану, на сёння каля 80% дарог ужо эксплуатуецца з перавышэннем тэрмінаў нармальнай эксплуатацыі. Хаця ў той жа час, згода з данымі аглядаў, рамонту патрабуе 31% нашых дарог".
Што датычыцца вынікаў 2025 года, які стаў завяршальным годам папярэдняга этапу дзяржаўнай праграмы "Дарогі Беларусі", было адзначана, што КУП "Брэстаблдарбуд" было даведзена заданне па рамонце 302 км дарог. "Фактычна работы былі выкананы на 425,4 км, гэта значыць з перавышэннем плана. На гэтыя мэты было выдзелена і асвоена крыху больш за 166 млн (амаль 167 млн) рублёў", - рэзюмаваў Сяргей Дзямко.
Таксама ён падкрэсліў, што фінансаванне праграмы "Дарогі Беларусі" з кожным наступным этапам значна павялічваецца. "Перыяд 2021-2025 гадоў па мясцовых дарогах Брэсцкай вобласці фінансаваўся амаль у два разы менш, чым плануецца на этап 2026-2030 гадоў. На новы перыяд плануецца выдзеліць каля 1 млрд рублёў на мясцовую сетку дарог пры планавым заданні адрамантаваць крыху больш за 2200 км", - падзяліўся планамі ён.
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.-0-