БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Кантракты на $85 млн падпісаны ў час візіту Галоўчанкі ў Нікарагуа

19.07.2024 09:07
19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кантракты на $85 млн падпісаны ў час візіту прэм'ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі ў Нікарагуа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння вельмі знакавы дзень у гісторыі нашых адносін. Інтэнсіўная, напружаная работа прадпрыемстваў, ведамстваў сёння завяршылася падпісаннем значнага пакета пагадненняў і камерцыйных кантрактаў", - сказаў Раман Галоўчанка. На яго думку, падпісаныя сёння дакументы можна лічыць сапраўдным прарывам у двухбаковых адносінах Беларусі і Нікарагуа.

"Галоўны вынік афіцыйнага візіту прэм'ер-міністра Беларусі ў Нікарагуа і ўсіх перагавораў - падпісаныя кантракты. Сума $85 млн - гэта першы крок да вялікага эканамічнага двухбаковага супрацоўніцтва. Момант гістарычны! Упершыню былі заключаны такія буйныя здзелкі ў Цэнтральнай Амерыцы",-адзначылі ў прэс-службе беларускага ўрада.

У прыватнасці, Банк развіцця Рэспублікі Беларусь прафінансуе пастаўку больш як 700 адзінак тэхнікі ў Нікарагуа, сёння падпісаны адпаведныя пагадненні.

У мінулым годзе паміж урадамі дзвюх краін было заключана генеральнае пагадненне аб прадастаўленні экспартных крэдытаў. А паміж Банкам развіцця і Міністэрствам фінансаў Нікарагуа - базавае пагадненне аб экспартным фінансаванні беларускіх паставак. Нацэленасць на вынік і аператыўнае вырашэнне пытанняў, звязаных з разлікамі і лагістыкай, ужо дазволілі ў рамках гэтых пагадненняў прафінансаваць пастаўку першай партыі беларускай тэхнікі, звярнулі ўвагу ў банку.

"Сёння мы перайшлі на новы ўзровень: заключылі з Міністэрствам фінансаў Нікарагуа чатыры новыя крэдытныя пагадненні на агульную суму больш як $79 млн для паставак звыш 700 адзінак беларускай тэхнікі, якая будзе выкарыстоўвацца ў розных сферах эканомікі Нікарагуа", - сказаў старшыня праўлення Банка развіцця Сяргей Сталярчук у час падпісання дакументаў.

У сваю чаргу нікарагуанскія партнёры выказалі зацікаўленасць у прадаўжэнні і нарошчванні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.-0-




 
Усе навіны

Карысныя спасылкі