БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Канцэпцыя міграцыйнай палітыкі зацверджана ў Беларусі

25.01.2024 09:01
25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэпцыя міграцыйнай палітыкі на 2024-2028 гады зацверджана ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 23 студзеня 2024 года нумар 48, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Адзначаецца, што мэтай міграцыйнай палітыкі Беларусі з'яўляецца стварэнне ўмоў, якія забяспечваюць нацыянальную бяспеку, устойлівы эканамічны рост і павышэнне якасці жыцця грамадзян, дэмаграфічнае развіццё, абарону рынку працы і інтэграцыю ў рынак працы мігрантаў.

У дакуменце абазначаны асноўныя напрамкі міграцыйнай палітыкі, па якіх будзе ажыццяўляцца міжнароднае супрацоўніцтва ў гэтай сферы. Прадугледжваецца фарміраванне адзінай міграцыйнай прасторы Беларусі і Расіі для дасягнення мэт Саюзнай дзяржавы, паглыбленне супрацоўніцтва па пытаннях міграцыі ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, Садружнасці Незалежных Дзяржаў, развіццё міжнароднага супрацоўніцтва па пытаннях барацьбы з незаконнай міграцыяй.

У сферы аптымізацыі ўнутраных і знешніх міграцыйных патокаў прадугледжваецца ажыццяўленне палітыкі па добраахвотным перасяленні ў Беларусь на пастаяннае месца жыхарства асоб, "якія маюць падобныя з народам краіны духоўныя каштоўнасці і хочуць інтэгравацца ў беларускае грамадства для рэалізацыі свайго інтэлектуальнага, культурнага і інвестыцыйнага патэнцыялу, а таксама беларусаў замежжа". У Беларусі гатовы ствараць умовы для адаптацыі і інтэграцыі мігрантаў, садзейнічаць міграцыі, звязанай з ажыццяўленнем інвестыцый, прадпрымальніцкай і інавацыйнай дзейнасцю, а таксама ў сферы адукацыі і падтрымкі акадэмічнай мабільнасці.

Кантроль за выкананнем пастановы ўскладзены на Міністэрства ўнутраных спраў, Камітэт дзяржаўнай бяспекі, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Дзяржаўны пагранічны камітэт, Дзяржаўны мытны камітэт, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства эканомікі, Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства адукацыі, Міністэрства аховы здароўя і Нацыянальную акадэмію навук Беларусі ў адпаведнасці з кампетэнцыяй.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі