БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Карпенка: да выбараў будуць створаны 1394 акруговыя і тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі

24.11.2023 12:11

Да выбараў будуць створаны 1394 акруговыя і тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі, заявіў старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка ў час сустрэчы з палітычнымі партыямі і іншымі грамадскімі аб'яднаннямі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У адпаведнасці са змяненнем канстытуцыйных норм, прынятых на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 года, праводзіцца маштабная мадэрнізацыя палітычнай сістэмы. Завяршальным этапам гэтай работы будзе фарміраванне дэпутацкага корпуса ў адзіны дзень галасавання, выбары дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу і чарговыя выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія павінны адбыцца не пазней за 20 ліпеня 2025 года, - расказаў Ігар Карпенка. - Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 20 лістапада падпісаны ўказ нумар 367, якім на 25 лютага 2024 года назначаны выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання".

У адзіны дзень галасавання будуць выбірацца 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і 12 514 дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў. "Да выбараў будуць створаны 1394 акруговыя і тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі, каля 5,5 тыс. участковых камісій. У рабоце камісій будзе задзейнічана каля 70 тыс. чалавек", - дадаў кіраўнік ЦВК.

"Палітычныя партыі, грамадскія аб'яднанні як суб'екты выбарчай сістэмы прымаюць самы непасрэдны ўдзел у выбарах, вылучаючы сваіх прадстаўнікоў у склады выбарчых камісій, накіроўваючы наглядальнікаў, працуючы ў складзе ініцыятыўных груп па зборы подпісаў грамадзян за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты, праводзячы перадвыбарную агітацыю, масавыя мерапрыемствы, сустрэчы з выбаршчыкамі, - падкрэсліў Ігар Карпенка. - 4 сакавіка бягучага года ўступіла ў сілу абноўленая рэдакцыя Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Змяненні прайшлі шырокае грамадскае абмеркаванне, адпавядаюць міжнародным стандартам, накіраваны на развіццё выбарчай сістэмы Рэспублікі Беларусь, дадуць магчымасць скараціць выбарчы цыкл і расход на правядзенне выбарчых кампаній".

 

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі