БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Карпенка: мы знаходзімся ў актыўнай фазе падрыхтоўкі да прэзідэнцкіх выбараў 2025 года

16.09.2024 09:09
16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мы знаходзімся ў актыўнай фазе падрыхтоўкі да прэзідэнцкіх выбараў 2025 года, заявіў у эфіры тэлеканала СТБ старшыня ЦВК Ігар Карпенка, паведамляе БЕЛТА.

"Мы ў актыўнай фазе падрыхтоўкі гэтай кампаніі. Нагадаю, што выбары павінны адбыцца не пазней за 20 ліпеня 2025 года. Рашэнне прымае Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Мы ў бліжэйшы час пасля адкрыцця сесіі пачнём адпаведныя кансультацыі з дэпутацкім корпусам", - расказаў Ігар Карпенка.

Паводле яго слоў, падрыхтаваны ўжо метадычныя рэкамендацыі, інфармацыйныя матэрыялы. "Мы завяршаем распрацоўку візуальнай канцэпцыі выбарчай кампаніі, якую таксама зацвердзім афіцыйна", - адзначыў кіраўнік ЦВК.

"Магу сказаць і аб тым, што сюрпрыз будзе чакаць і нашых маладых выбаршчыкаў, якія ўпершыню будуць галасаваць на выбарах", - дадаў Ігар Карпенка.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі