БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Карпенка: на выбарах Прэзідэнта Беларусі ўжо акрэдытаваны 362 міжнародныя наглядальнікі

10.01.2025 12:01
10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На выбарах Прэзідэнта Беларусі ўжо акрэдытаваны 362 міжнародныя наглядальнікі, заявіў журналістам старшыня ЦВК Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прадаўжаецца акрэдытацыя замежных (міжнародных) наглядальнікаў. Ужо акрэдытаваны 362 такія наглядальнікі, - сказаў Ігар Карпенка. - Сярод іх прадстаўнікі ад СНД, МПА СНД, ШАС, ПА АДКБ, Сакратарыят Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі, Маладзёжная арганізацыя Руху недалучэння, выбарчыя органы замежных дзяржаў, незалежныя наглядальнікі. Прадстаўніцтва краін ужо складае каля 40, з іх амаль 15 еўрапейскіх краін, краіны афрыканскага кантынента, Лацінскай Амерыкі, Азіі, прастора СНД".

Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня 2025 года.-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі