5 чэрвеня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Падрыхтоўка да ІІ Гульняў краін СНД выйшла на фінішную прамую. Аб гэтым пры наведванні Гродна сказаў журналістам міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Адказваючы на пытанне, на якім этапе знаходзіцца падрыхтоўка Беларусі да ІІ Гульняў краін СНД, міністр адзначыў, што "мы выйшлі ўжо на фінішную прамую". "Падрыхтоўка ідзе праз тэставыя спаборніцтвы. Мы вызначаем у першую чаргу работу ўсіх тэхнічных службаў, гатоўнасць менавіта спартыўнай інфраструктуры. Паралельна правяраем, глядзім месцы пражывання, месцы харчавання спартсменаў, суддзяў, адміністрацыі ўсяго персаналу, у якіх умовах будуць нашы госці, нашы спартсмены тут пражываць", - сказаў ён.
"Сёння мы ў Гродне. Да гэтага паглядзелі Салігорск, у суботу - Маладзечна, заўтра - Брэст. І так на працягу двух тыдняў праедзем усю Беларусь і паглядзім кожны аб'ект, каб унесці неабходныя карэктывы, недзе навесці парадак. Наогул, недзе нейкія тэхнічныя пытанні падкарэкціраваць, падправіць", - дадаў Сяргей Кавальчук. Паводле слоў міністра, у цэлым падрыхтоўка да маштабных спаборніцтваў ідзе ў планавым рэжыме і пытанняў ніякіх няма.-0-