БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Кубракоў: каля паўднёвых рубяжоў у прыграніччы размешчаны спецпадраздзяленні АМАП і ўнутраных войскаў

11.09.2024 16:09
Фота МУС
11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МУС прааналізавала дзеянні УСУ ў Курскай вобласці. Аб гэтым заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў на інструктажы перад пачаткам адпрацоўкі практычных дзеянняў на вучэннях "Столін-2024", паведамілі БЕЛТА ў МУС.

На мерапрыемстве прысутнічалі старшыні Брэсцкага і Гомельскага аблвыканкамаў Пётр Пархомчык і Іван Крупко, намеснік міністра - камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў, кіраўнікі падраздзяленняў МУС, начальнікі сталічнага ГУУС і абласных УУС, іх намеснікі, кіраўнікі райвыканкамаў прыгранічных рэгіёнаў, а таксама начальнікі райаддзелаў.

Адкрываючы мерапрыемства, Іван Кубракоў адзначыў, што ў МУС прааналізаваны дзеянні УСУ ў Курскай вобласці Расіі. У сувязі з напружанай абстаноўкай каля паўднёвых рубяжоў Беларусі ў прыграніччы размешчаны спецыяльныя падраздзяленні АМАПа і ўнутраных войскаў. Іх асноўная мэта - не дапусціць заходу праціўніка ў населеныя пункты, забяспечыць бяспеку нашых грамадзян. У сувязі з гэтым арганізавана аператыўнае ўзаемадзеянне з камандзірамі баявых падраздзяленняў, пагранічных войскаў, старшынямі абласных і раённых выканкамаў.
Намаганні, якія прымаюцца, даюць магчымасць трымаць сітуацыю пад кантролем і не дапускаць пранікнення дыверсійна-разведвальных груп на тэрыторыю краіны.

Удзельнікі мерапрыемства агледзелі выстаўку тэхнікі і ўзбраення, заслухалі даклады аб тым, якія сілы і сродкі задзейнічаны ў вучэннях. Таксама агучаны план дзеянняў і задачы, якія стаяць перад падраздзяленнямі.-0-
Фота МУС
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі