БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Кулінарны фестываль "Мотальскія прысмакі" пройдзе ў Іванаўскім раёне 12-13 жніўня

27.06.2023 14:06

27 чэрвеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. XII Міжнародны фестываль фальклору "Мотальскія прысмакі" пройдзе ў аграгарадку Моталь Іванаўскага раёна 12-13 жніўня. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Мотальскага сельскага выканаўчага камітэта Сяргей Піліповіч.

У бягучым годзе акцэнт будзе зроблены на нацыянальных дыяспарах. У Моталь прыедуць прадстаўнікі розных этнічных груп, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі. Госці прымуць удзел у тэатралізаваным шэсці-адкрыцці фестывалю, вялікім святочным канцэрце, круглым стале "Нацыянальная кухня - ключ да дружбы народаў".

Таксама на "Прысмаках" чакаюць дэлегацыю з Іркуцкай вобласці. "У рамках сёмага пасяджэння рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Іркуцкай вобласці, якое прайшло ў снежні мінулага года ў Іркуцку, падпісана пагадненне аб устанаўленні партнёрскіх адносін паміж Мотальскім сельскім Саветам і сельскім паселішчам Тургенеўка Баяндаеўскага раёна Іркуцкай вобласці. Нашы новыя пабрацімы маюць намер прыехаць у жніўні на фестываль. Ва ўсякім разе, дамоўленасць аб гэтым ёсць", - сказаў Сяргей Піліповіч.

Вёска Тургенеўка заснавана беларускімі перасяленцамі ў 1909 годзе ў час сталыпінскай рэформы. Жыхары Тургенеўкі пераважна выхадцы з Заходняга Палесся. Яны прывезлі з сабой і захавалі не толькі ўнікальную культуру земляробства, але і старадаўнія славянскія абрады і традыцыі. У вёсцы пабудаваны гісторыка-этнаграфічны музей, арганізаваны беларускі народны хор "Варэнічкі", пры школе дзейнічае фальклорная дзіцячая студыя "Рушнічок".

Праграма "Мотальскіх прысмакаў", як звычайна, задаволіць самых патрабавальнх аматараў. Гасцей чакаюць кейтэрынг па-мотальску, рады з мяснымі і рыбнымі далікатэсамі, выстаўка-дэгустацыя страў і напіткаў з традыцыйнай кухні матальчан, гандлёвыя і выставачныя падворкі майстроў-рамеснікаў. Хлебныя крамы прапануюць эка-хлеб на рошчыне. На пляцоўцы "Кухня здароўя" можна будзе пакаштаваць травяную гарбату і купіць зборы лекавых траў. Сваю прадукцыю прэзентуюць мясцовыя прадпрыемствы і фермерскія гаспадаркі.

Не менш разнастайная забаўляльная праграма фэсту. Запланаваны фестывальны баль, майстар-класы палескіх бытавых танцаў, пляцоўкі народнай музыкі і гумару, шматжанравы фестываль дзіцячай і юнацкай творчасці "Мотальскія перазвоны", вячэрняе фальк-шоу і святочны феерверк.-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі