
15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дырэктар Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра "Зубраня" Таццяна Асмалоўская расказала ў праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць", якія задачы стаяць перад дарослымі ў аздараўленчы сезон 2025 года.
Лета 2025 года пройдзе пад дэвізам рэспубліканскай акцыі "Лета - дзецям", звярнула ўвагу Таццяна Асмалоўская. "Задача ўсіх зацікаўленых структур, усіх нас, дарослых, - зрабіць лета цікавым для нашых дзяцей, стварыць бяспечныя ўмовы, вырашыць усе фінансавыя пытанні па ўмацаванні базы", - падкрэсліла яна.
У рамках акцыі пройдзе шмат рэспубліканскіх конкурсаў з удзелам аздараўленчых лагераў. "Будуць конкурсы ў цэлым для сістэм аздараўлення ў рэгіёнах і на ўзроўні рэспублікі. Стартавала Усебеларуская важацкая алімпіяда, у якой будуць прымаць удзел і педагогі нашы, настаўнікі, якія будуць працаваць у аздараўленчых лагерах. Таксама прымуць удзел студэнты педагагічных спецыяльнасцей. Шмат мерапрыемстваў плануецца ў тым ліку ў рамках Года добраўпарадкавання. Увогуле, фішак цікавых у бягучым годзе будзе шмат", - запэўніла дырэктар.
Таксама асаблівую ўвагу ў бягучым годзе ўдзеляць 80-годдзю Вялікай Перамогі. Гэта тэматыка чырвонай ніткай пройдзе праз усе праграмы.-0-
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.