БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Лукашэнка 9 мая ў Маскве і Мінску прыме ўдзел у святочных мерапрыемствах у гонар 80-годдзя Перамогі

08.05.2025 14:05
8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 мая прыме ўдзел у святочных мерапрыемствах у гонар 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, якія пройдуць у Мінску і Маскве. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы 8 мая прыбыў з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю, дзе 9 мая на Краснай плошчы ў Маскве разам з замежнымі калегамі будзе прысутнічаць на Парадзе Перамогі. Парадным разлікам па маскоўскай брусчатцы пройдуць і беларускія ваеннаслужачыя.

Увечары таго ж дня ў беларускай сталіцы ля стэлы "Мінск горад-герой" Аляксандр Лукашэнка прыме ваенны парад з нагоды 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі