БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Лукашэнка аб форуме гарадоў-пабрацімаў: гэта важны інструмент процідзеяння татальнаму націску звонку

29.09.2023 10:09
29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам 12-га Форуму гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Расіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэзідэнт адзначыў сімвалізм таго, што ў гэтым годзе форум праходзіць у Брэсце - горадзе з багатай гераічнай гісторыяй, які ўвасабляе памяць аб подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, стойкасці і мужнасці абаронцаў Брэсцкай крэпасці, няскоранасці беларускай зямлі перад варожым нашэсцем.

"У сучасных умовах тэма захавання гістарычнай праўды аб агульным мінулым набывае асаблівую актуальнасць, а аўтарытэтныя двухбаковыя пляцоўкі, падобныя да гэтага саміту, служаць важным інструментам умацавання братэрскіх сувязей паміж народамі і процідзеяння беспрэцэдэнтнаму татальнаму націску звонку", - гаворыцца ў прывітанні.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што форум гарадоў-пабрацімаў сёння з'яўляецца актыўнай формай садзейнічання супрацоўніцтву Беларусі і Расіі ў ключавых сферах.

"Гэты фармат узаемадзеяння адыгрывае ролю аднаго з лакаматываў інтэграцыйных працэсаў, прадаўжае даказваць сваю запатрабаванасць на прасторы Саюзнай дзяржавы, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Упэўнены, трывалыя сувязі на ўзроўні гарадоў і ў далейшым будуць служыць надзейнай асновай міжрэгіянальнага партнёрства Беларусі і Расіі".

Кіраўнік беларускай дзяржавы пажадаў удзельнікам 12-га Форуму гарадоў-пабрацімаў паспяховай і плённай працы на карысць двух братэрскіх народаў.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі