24 верасня, Баранавіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Армію трэба ўзварухнуць і прывесці ў ідэальны стан. Такое патрабаванне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка агучыў на нарадзе ў час наведвання 230-га агульнавайсковага палігона Абуз-Лясноўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў аб сваім даручэнні ўдасканаліць падрыхтоўку ваеннаслужчых у самой арміі: "Каб не было залішняй муштры, каб фізічна былі гатовы хлопцы. Фізпадрыхтоўка, як і агнявая, тактычная і вывучэнне відаў сучаснай зброі, павінна быць на першым месцы".
"Гэта значыць армію трэба ўзварухнуць і прывесці яе ў ідэальны стан, пакуль у нас ёсць адзінства ў грамадстве і дысцыпліна. Закончым "разборкі" ў сельскай гаспадарцы па ўборцы і іншых пытаннях, надыдзе зімовы перыяд - праверка будзе строгая па ўсіх напрамках. Ваенных у цэлым. Не толькі арміі, але і МУС, Камітэта дзяржбяспекі. Кожнаму нарэзаны задачы, усе ўсё ведаюць - трэба выконваць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-