
9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова пастаўляць у Калінінградскую вобласць неабходныя прадукты харчавання, у тым ліку бульбу. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Калінінградскай вобласці Расіі Аляксеем Бяспрозванных, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў былыя гады беларуская сельская гаспадарка была арыентавана ў тым ліку на Калінінградскую вобласць.
"Будзьце ўпэўнены, што, нягледзячы на пэўныя праблемы з лагістыкай, мы патрэбную колькасць паставім прадуктаў харчавання. Усякіх. У тым ліку і бульбы няшчаснай. Мне ўжо сёння ўрад далажыў, што свежая маладая бульба беларуская на прылаўкі пайшла", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-
