2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл з прафесійным святам - Днём дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый УС. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"З пакалення ў пакаленне воіны праслаўленых ПДВ дэманструюць асаблівую з'яднанасць, сілу духу і прыклад беззапаветнай адданасці Айчыне. У радах "крылатай пяхоты" заўсёды праходзілі службу самыя загартаваныя, літаральна нязломныя людзі, - гаворыцца ў віншаванні. - У гады Вялікай Айчыннай вайны і ва ўсіх лакальных канфліктах воіны-дэсантнікі дзейнічалі ўмела і рашуча, праяўлялі адвагу і асабістую мужнасць, перамагаючы ў самых складаных умовах".
Прэзідэнт адзначыў, што цяперашняе пакаленне ваеннаслужачых сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь з гонарам прадаўжае слаўныя традыцыі, закладзеныя папярэднікамі. Салдаты і афіцэры цвёрда стаяць на варце бяспекі нашай краіны і спакою грамадзян.
"Дэсантнікі па праву лічацца элітай айчынных Узброеных Сіл, атрымаўшы заслужаную любоў і павагу народа, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Упэўнены, што вы і ў далейшым будзеце заставацца надзейным шчытом, гонарам і славай роднай зямлі".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў асабоваму складу, ветэранам ССА УС і іх блізкім шчасця і дабрабыту, моцнага здароўя і новых поспехаў у высакароднай справе служэння на карысць Беларусі.
Віншаванне Прэзідэнта з Днём дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый УС
Асабоваму складу і ветэранамсіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл
Паважаныя таварышы!
Віншую вас с прафесійным святам Днём дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл!
З пакалення ў пакаленне воіны праслаўленых ПДВ дэманструюць асаблівую з'яднанасць, сілу духу і прыклад беззапаветнай адданасці Айчыне. У радах "крылатай пяхоты" заўсёды праходзілі службу самыя загартаваныя, літаральна нязломныя людзі.
У гады Вялікай Айчыннай вайны і ва ўсіх лакальных канфліктах воіны-дэсантнікі дзейнічалі ўмела і рашуча, праяўлялі адвагу і асабістую мужнасць, перамагаючы ў самых складаных умовах.
Цяперашняе пакаленне ваеннаслужачых сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь з гонарам прадаўжае слаўныя традыцыі, закладзеныя папярэднікамі. Салдаты і афіцэры цвёрда стаяць на варце бяспекі нашай краіны і спакою грамадзян.
Дэсантнікі па праву лічацца элітай айчынных Узброеных Сіл, атрымаўшы заслужаную любоў і павагу народа.
Перакананы, што вы і ў далейшым будзеце заставацца надзейным шчытом, гонарам і славай роднай зямлі.
Жадаю вам, усім вашым блізкім шчасця і дабрабыту, моцнага здароўя і новых поспехаў у высакароднай справе служэння на карысць Рэспублікі Беларусь!
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
2 жніўня 2024 года.