31 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі будуць усё рабіць для дзяцей, таму што дзеці - гэта галоўнае. Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў у час размовы з калектывам Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы будзем усё рабіць для дзяцей, таму што дзеці - гэта галоўнае. Якімі б вы ні былі таленавітымі ўрачамі, але калі дзеці хварэюць, гэта дрэнна, цяжка. Гэта страшная справа", - сказаў кіраўнік дзяржавы.