БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Лукашэнка: на працы сельскіх жыхароў трымаецца наша краіна

01.08.2023 12:08
1 жніўня, Камянецкі раён /Кар. БЕЛТА/. На працы сельскіх жыхароў трымаецца Беларусь. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з жыхарамі аграгарадка Белавежскі ў Камянецкім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы, вядома, малайцы. Я (заўважаю за сабой) рэдка хвалю людзей, але вы малайцы. Дзякуй вам вялікі за працу. Сяляне наогул у нас людзі моцныя. Хвалю вас не таму, што я сам з сялян. Вы моцныя людзі, на вас трымаецца краіна. І нават у тыя цяжкія часы ніводны з вас не завагаўся і не зварухнуўся. Усе былі ў полі, кармілі ўсіх - і тых, хто павінен быў карыстацца плёнам працы сялян, і тых, хто хадзіў (у асноўным, па Мінску) і размахваў рукамі. Таму вы аснова нашай краіны", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"І я ніколькі не шкадую аб тым, што ў свой час прымалі праграмы па адраджэнні вёскі і ўклалі дастаткова сродкаў у сельскую гаспадарку. Мы сёння адчуваем аддачу: не толькі накармілі свой народ, але і добра ў мінулым годзе прадалі прадуктаў харчавання, - дадаў Прэзідэнт. - Я часта сустракаюся з Прэзідэнтам Расіі, мы абмяркоўваем гэтыя пытанні, сінхранізуем нашу работу. Як адчувалі, што нам гэтыя "сябры" з Захаду могуць падкінуць праблем. Сёння і Расія, і Беларусь сябе забяспечваюць прадуктамі харчавання. Нашы людзі накормленыя, апранутыя, абутыя. А гэта галоўнае. Калі гэтага няма, ніколі не будзе стабільнасці ў краіне. А адзенне, абутак і прадукты харчавання - гэта вы, сяляне. І дай бог, каб у нас такія гаспадаркі былі ўсе па краіне".-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі