БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Лукашэнка на Рэспубліканскім педсавеце спытаў, ці стала школа храмам, і заклікаў не рэтушаваць праблемы

27.08.2024 12:08
27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пасля даклада міністра адукацыі Андрэя Іванца на Рэспубліканскім педсавеце пацікавіўся, якія ў сферы адукацыі застаюцца праблемы і ці стала школа сапраўдным храмам у свядомасці вучняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Памятаеце, я сказаў, што школа - гэта храм, і, пераступаючы парог гэтага храма, ты павінен усведамляць (перш за ўсё вучань). Гэта выканана даручэнне? Школьнікі прыходзяць у школу з разуменнем, куды яны прыйшлі? Ці на перапынку дым стаіць слупам? Ёсць гэта ў школе ці не?" - паставіў пытанне Прэзідэнт.

Ён таксама запатрабаваў ад кіраўніка Мінадукацыі абазначыць і праблемныя моманты, якія не былі агучаны ў дакладзе міністра. "Склалася ўражанне, што няма праблем. Хацелася б, каб вы пералічылі гэтыя праблемы. Пералічыце, каб пачула педагагічная грамадскасць", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адназначна падкрэсліў, што педсавет не павінен быць фармальна-бюракратычным мерапрыемствам, бо калі не выкрываць і не абазначаць праблемы, то яны застануцца. "Не трэба рэтушаваць, не трэба гэта ўтойваць, - запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.

"Без вас, настаўнікаў, не будзе нікога. І, самае галоўнае, здароўя не будзе. Калі вы не навучыце ў школе - урачоў не будзе", - заўважыў беларускі лідар.
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі