БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Лукашэнка назначыў упаўнаважаных кіраўніка дзяржавы ў абласцях і Мінску

19.07.2024 10:07
19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, у адпаведнасці з якім назначаны ўпаўнаважаныя прадстаўнікі кіраўніка дзяржавы ў абласцях і Мінску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Упаўнаважанымі прадстаўнікамі кіраўніка дзяржавы ў Брэсцкай вобласці назначаны першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Пяткевіч і старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Міхаіл Русы;

У Віцебскай вобласці - старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Сергяенка і міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Ліневіч;

У Гомельскай вобласці - кіраўнік спраў Прэзідэнта Беларусі Юрый Назараў і намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Сівак;

У Гродзенскай вобласці - дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч і старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў;

У Мінскай вобласці - намеснік старшыні Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Косінец і намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык;

У Магілёўскай вобласці - кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой і старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Леанід Заяц;

У Мінску - старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава і міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.

У адпаведнасці з дакументам прызнаюцца страціўшымі сілу прынятыя да выдання гэтага распараджэння акты Прэзідэнта (іх структурныя элементы) па пытаннях назначэння і вызвалення ўпаўнаважаных прадстаўнікоў кіраўніка дзяржавы ў абласцях і горадзе Мінску.-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі