Прэзідэнт Беларусі, старшыня Савета бяспекі Аляксандр Лукашэнка 12 лютага падпісаў пастанову Савета бяспекі, якой адобраны праекты Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны Беларусі, што абмяркоўваліся на пасяджэнні Савета бяспекі 16 студзеня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўніком дзяржавы адобраны праект Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, дапрацаваны Дзяржаўным сакратарыятам Савета бяспекі сумесна з зацікаўленымі дзяржорганамі і іншымі арганізацыямі па выніках яе грамадскага абмеркавання.
У праекце Ваеннай дактрыны, які зацверджаны пастановай Савета бяспекі, адлюстраваны ключавыя змяненні ваенна-палітычнай абстаноўкі ў свеце і рэгіёне, асновы ваеннай палітыкі Беларусі, нацыянальныя погляды на падтрыманне міжнароднага міру і стабільнасці, забеспячэнне ваеннай бяспекі Беларусі і яе ўзброеную абарону.
У адпаведнасці з пастановай Міністэрства абароны павінна дапрацаваць праект Ваеннай дактрыны з улікам выказаных заўваг членаў Савета бяспекі.
У далейшым абодва дакументы будуць вынесены на зацвярджэнне Усебеларускага народнага сходу, як гэта прадугледжана абноўленай Канстытуцыяй Беларусі.
Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі і Міністэрства абароны павінны да 25 сакавіка 2024 года прадставіць ва ўстаноўленым парадку Прэзідэнту Беларусі адпаведна праекты Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны, а таксама рашэнняў Усебеларускага народнага сходу аб іх зацвярджэнні.