БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Лукашэнка падпісаў указ аб асаблівасцях прадастаўлення і выкарыстання арэнднага жылля

27.01.2025 14:01
27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб асаблівасцях прадастаўлення і выкарыстання арэнднага жылля", якім комплексна рэгулюецца прадастаўленне такога жылля работнікам найбольш запатрабаваных у краіне прафесій. Дакумент прыняты ў мэтах развіцця перадвыбарнай праграмы кіраўніка дзяржавы аб шырокім будаўніцтве арэнднага жылля. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У адпаведнасці з указам раённыя і гарадскія выканаўчыя камітэты надзелены правам вызначаць на месцах пералік спецыялістаў, у якіх мае патрэбу рэальны сектар і сацыяльная сфера рэгіёна, і прымаць рашэнні аб прадастаўленні ім арэнднага жылля на падставе хадайніцтваў работадаўцаў з ліку дзяржаўных органаў і арганізацый.

Аплата за карыстанне арэндным жыллём асобам найбольш запатрабаваных прафесій, якія маюць першачарговае права на прадастаўленне такога жылля, будзе разлічвацца з улікам паніжаючага каэфіцыента.

Указ накіраваны на павышэнне сацыяльнай абароненасці спецыялістаў розных галін эканомікі, у тым ліку якія прыбылі для работы па размеркаванні, і будзе садзейнічаць іх замацаванню на рабочых месцах.

Такім чынам у Беларусі прадаўжаецца планамерная работа па павышэнні даступнасці жылля для грамадзян.-0-
 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі