БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Лукашэнка падпісаў указ аб падтрымцы арганізацый спажыўкааперацыі

06.08.2024 09:08
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 жніўня падпісаў указ нумар 309 "Аб падтрымцы арганізацый спажывецкай кааперацыі". Дакумент прыняты ў мэтах стварэння ўмоў для павышэння якасці абслугоўвання сельскага насельніцтва, а таксама фінансавага аздараўлення арганізацый спажыўкааперацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Указам прадугледжваецца ў тым ліку набыццё ў 2024-2026 гадах 240 спецыяльных аўтамабіляў з гандлёвымі фургонамі, у 2024-2025 гадах - накіраванне сродкаў мясцовых інавацыйных фондаў на мэты аўтаматызацыі гандлёвых аб'ектаў арганізацый Белкаапсаюза. Аблвыканкамам прадастаўлена права накіроўваць сродкі мясцовых бюджэтаў на фінансаванне работ па бягучым і капітальным рамонце гандлёвых аб'ектаў, будаўніцтве, рэканструкцыі гандлёвых і прамысловых аб'ектаў арганізацый спажывецкай кааперацыі.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі