БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Лукашэнка падпісаў указ аб павышэнні пенсій з 1 кастрычніка

12.09.2024 17:09
12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 верасня падпісаў указ нумар 357 "Аб павышэнні пенсій", паведамілі БЕЛТА у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент прадугледжвае пераразлік працоўных пенсій і іх павышэнне з 1 кастрычніка 2024 года ў сярэднім на 5 працэнтаў.

На выплату пенсій у кастрычніку бягучага года будзе накіравана прыкладна Br2 млрд, з якіх Br95 млн - дадатковыя расходы ў сувязі з павышэннем згодна з указам.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі