БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Лукашэнка падпісаў указ, якім 2025-2029 гады аб'яўлены пяцігодкай якасці

17.01.2025 17:01
17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 студзеня падпісаў указ нумар 31, якім 2025-2029 гады аб'яўлены пяцігодкай якасці. Яна ахоплівае ўсе сферы жыццядзейнасці дзяржавы і грамадства. Прыярытэтныя мэты пяцігодкі - далейшае павышэнне якасці жыцця людзей, канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі, удасканаленне грамадскіх адносін. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Пяцігодка якасці прадугледжвае ўсебаковыя пераўтварэнні, накіраваныя на дасягненне высокіх стандартаў якасці жыцця, рост дабрабыту грамадства, павышэнне эфектыўнасці эканомікі і кіраўніцкай дзейнасці, аптымізацыю вытворчых працэсаў, паляпшэнне характарыстык тавараў (работ, паслуг).

Указ вызначыў стратэгічныя задачы пяцігодкі якасці ў эканоміцы, арганізацыі жыццядзейнасці людзей, сацыяльных адносінах і ў галіне права. Гэта тыя стаўпы, якія складаюць асновы функцыянавання дзяржавы.

Сярод такіх задач - стварэнне новых сучасных прадпрыемстваў, лічбавая трансфармацыя, забеспячэнне тэхналагічнага суверэнітэту, далейшы рост даходаў насельніцтва, прымяненне справядлівай сістэмы цэнаўтварэння, павышэнне нараджальнасці і паляпшэнне дэмаграфічнага патэнцыялу.

Павінны быць забяспечаны даступнасць і высокія стандарты адукацыі, медыцынскай і сацыяльнай дапамогі, развіццё жыллёва-камунальнай, транспартнай інфраструктуры, тэлекамунікацый.

Паляпшэнню якасці жыцця людзей будзе садзейнічаць таксама далейшая дэбюракратызацыя, зніжэнне адміністрацыйнай нагрузкі на грамадзян і бізнес. Сярод задач - пашырэнне прынцыпаў здаровага ладу жыцця.

У прыярытэце пяцігодкі падтрыманне агульнанацыянальнага дыялогу, умацаванне інстытута сям'і, традыцыйных маральных каштоўнасцей, патрыятызму, павышэнне палітычнай і прававой культуры, забеспячэнне стабільнасці прававога рэгулявання.

Рэалізаваць задачы пяцігодкі якасці, зрабіць яе эфектыўнай і рэзультатыўнай можна толькі сумеснымі намаганнямі дзяржаўных органаў, арганізацый усіх форм уласнасці і грамадзян. У сувязі з гэтым будзе прадоўжана фарміраванне разумення асабістай адказнасці грамадзян за агульны вынік, за захаванне незалежнасці краіны.

Прэзідэнтам даручана ўраду сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам прадугледзець мерапрыемствы па дасягненні задач пяцігодкі якасці ў праграмах (планах) развіцця Беларусі, галін эканомікі, рэгіёнаў.-0-
 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі