БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Лукашэнка падпісаў указ па павышэнні эфектыўнасці работы дзяржструктур з грамадзянамі і суб'ектамі гаспадарання

14.06.2023 09:06

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 13 чэрвеня падпісаў указ нумар 172 "Аб змяненні Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У дакуменце ў новай рэдакцыі выкладаецца Дырэктыва нумар 2 ад 27 снежня 2006 года "Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва".

Указ накіраваны на павышэнне эфектыўнасці работы дзяржаўных структур з грамадзянамі і суб'ектамі гаспадарання, ролі мясцовых органаў улады ў вырашэнні праблем, якія хвалююць насельніцтва, якасці забеспячэння жыццядзейнасці грамадзян, адкрытасці дзяржаўных органаў.

У гэтых мэтах новай рэдакцыяй Дырэктывы нумар 2 прадугледжваецца, у прыватнасці, спрашчэнне міжведамаснага ўзаемадзеяння і ўнутранай работы дзяржаўных органаў шляхам адмовы ад залішніх справаздач і іншых дакументаў фармальнага характару; узмацненне прафілактычнай дзейнасці кантралюючых органаў; патрабаванне да кіраўнікоў дзяржаўных органаў выключыць факты перадачы прыняцця рашэнняў і ўзгаднення пытанняў, што ўваходзяць у кампетэнцыю адпаведнага органа, на вышэйстаячы ўзровень; павышэнне даступнасці звароту ў органы дзяржаўнай улады з улікам рэжыму рабочага дня працуючага насельніцтва, а таксама стварэнне ўмоў для звароту грамадзян за аказаннем важнейшых паслуг у электроннай форме.

Акрамя таго, прадугледжваецца развіццё інфарматызацыі ў сферы работы з насельніцтвам, уключаючы максімальнае выкарыстанне магчымасцей інфармацыйных сістэм і інтэрнэт-рэсурсаў, вядзенне дзяржаўнымі органамі афіцыйных акаўнтаў у сацыяльных сетках (нараўне з патрабаваннем забеспячэння інфармацыйнай бяспекі); ахоп насельніцтва ў сельскай мясцовасці паслугамі сотавай сувязі і шырокапалоснага доступу да сеткі Інтэрнэт.

На пастаяннай аснове будзе праводзіцца інвентарызацыя адміністрацыйных працэдур у мэтах іх скарачэння і спрашчэння, максімальная кансалідацыя працэдур у адным месцы - у службе "адно акно".

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі