БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Лукашэнка падпісаў змяненні ў закон аб дарожным руху

14.02.2025 08:02
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў змяненні ў закон "Аб дарожным руху". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Абноўленым законам прадугледжваецца павелічэнне максімальна дапушчальнай магутнасці рухавіка для колавых трактароў і самаходных машын катэгорый C, D, E, F (з 80 да 110,3 кілавата), якія выкарыстоўваюцца для выканання сельскагаспадарчых работ.

Акрамя таго, асобы, якія дасягнулі сямнаццацігадовага ўзросту, змогуць атрымліваць права кіравання самаходнымі машынамі сельгаспрызначэння, а таксама колавымі трактарамі з рухавікамі магутнасцю да 110,3 кілавата (напрыклад, такімі як "Беларус-1221"). Гэта дасць магчымасць актыўней прыцягваць навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі да пасяўных і ўборачных работ.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі