БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Лукашэнка падтрымаў прапанову аб прадаўжэнні на 2024 год бязвізу для жыхароў Літвы, Латвіі і Польшчы

20.12.2023 17:12
20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову Савета Міністраў і Міністэрства замежных спраў аб прадаўжэнні на 2024 год бязвізавага рэжыму ўезду, які дзейнічае з Літвой, Латвіяй і Польшчай. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі.

З 15 красавіка 2022 года ўведзены бязвізавы парадак уезду ў Беларусь для грамадзян Літвы і Латвіі, а таксама асоб, якія маюць статус неграмадзяніна Латвіі, з 1 ліпеня 2022 года - для грамадзян Польшчы. У снежні 2022 года бязвізавы парадак уезду для названых грамадзян прадоўжаны на 2023 год.

Дзеянне бязвізавага рэжыму ў 2022-2023 гадах паказала ўстойлівы інтарэс жыхароў сумежных дзяржаў да наведвання Рэспублікі Беларусь, нягледзячы на перашкоды і абмежаванні з боку кіраўніцтва Літвы, Латвіі і Польшчы.

Увядзенне бязвізавага рэжыму дае магчымасць дэманстраваць адкрытасць Рэспублікі Беларусь да аднаўлення нармальнага раўнапраўнага ўзаемадзеяння з суседнімі дзяржавамі, захоўваць сувязі з беларускай нацыянальнай меншасцю, пераадольваць інфармацыйную блакаду з боку палітычных эліт суседніх краін шляхам міжасобасных камунікацый.-0-
 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі