БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Лукашэнка: пагранічная служба эфектыўна вырашае задачы па ахове Дзяржаўнай граніцы Беларусі

28.05.2024 09:05

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў камандаванне, асабовы склад, ветэранаў органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь з прафесійным святам - Днём пагранічніка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Непарушнасць рубяжоў для дзяржавы - найважнейшая ўмова захавання яе суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці, а іх абарона - справа гонару, патрыятычны абавязак і асаблівая адказнасць перад народам для кожнага воіна ў зялёнай фуражцы", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў: "У нашай краіне створана сучасная, мабільная, добра аснашчаная, прафесійная пагранічная служба, якая штодзённа аператыўна рэагуе на ўсе знешнія выклікі і пагрозы, эфектыўна вырашаючы задачы па ахове Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь і забеспячэнні нацыянальнай бяспекі".

"Напярэдадні святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў мы асабліва славім герояў Вялікай Айчыннай вайны. Беражліва захоўваем памяць аб стойкасці і мужнасці пагранічнікаў, якія першымі сталі на шляху ворага і аддалі свае жыцці за нашу светлую будучыню, - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі. - І так павінна быць заўжды.
Перакананы, што вы сёння маеце ўсе неабходныя веды, уменні і сродкі, каб пры любых умовах даць жорсткі адпор парушальнікам нашай граніцы і надзейна абараніць мір на роднай зямлі. Асаблівыя словы ўдзячнасці і пажаданні здароўя і даўгалецця ветэранам, якія прысвяцілі лепшыя гады жыцця абароне рубяжоў Айчыны".

"Жадаю ўсяму асабоваму складу і вашым сем'ям, ветэранам органаў пагранічнай службы мірнага неба, шчасця, дабрабыту і новых дасягненняў у службе на карысць нашай Радзімы", - пажадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі