БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Лукашэнка павіншаваў беларускіх мытнікаў з прафесійным святам

20.09.2024 09:09
20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніцтва, асабовы склад і ветэранаў мытнай службы Рэспублікі Беларусь з прафесійным святам - Днём мытніка. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ад належнага выканання шэрага важнейшых дзяржаўных задач, пастаўленых перад беларускай мытнай службай, у многім залежыць эканамічная бяспека і стабільнасць развіцця Рэспублікі Беларусь, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Устойлівае папаўненне рэспубліканскага бюджэту, эфектыўная барацьба з кантрабандай, стварэнне спрыяльных умоў для знешнеэканамічнай дзейнасці айчынных прадпрыемстваў адыгрываюць важную ролю для захавання тэмпаў эканамічнага росту ў дзяржаве".

Прэзідэнт падкрэсліў: "Работа на апярэджанне, правільны прагноз сітуацыі і комплексныя рашэнні, што прымаюцца ў адказ на недружалюбныя крокі сумежных дзяржаў, даюць нам магчымасць сёння абараніць унутраны рынак і забяспечыць бесперабойную работу нашых прадпрыемстваў і транспартную лагістыку".

Аляксандр Лукашэнка асаблівую ўдзячнасць выказаў ветэранам, чый назапашаны вопыт і веды даюць сёння магчымасць маладым супрацоўнікам эфектыўна выконваць пастаўленыя перад мытнай службай задачы.

Прэзідэнт пажадаў усім моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і новых дасягненняў у імя працвітання Рэспублікі Беларусь.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі