БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Лукашэнка павіншаваў Гутэрыша з 80-годдзем ААН

24.10.2025 09:10
24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Генеральнага сакратара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Антоніу Гутэрыша з 80-годдзем ААН. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Наша краіна прымала ўдзел у падрыхтоўцы Статута ААН і з гордасцю ўвайшла ў склад дзяржаў - заснавальніц Арганізацыі, альтэрнатывы якой не існуе і сёння. Таму беларусы адчуваюць адказнасць за захаванне яе моцнай і ўплывовай, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Неаднаразова даказаўшы сваю эфектыўнасць у пытаннях калектыўнага рэагавання на надзвычайныя гуманітарныя сітуацыі і садзейнічання развіццю краін свету, ААН нязменна застаецца найважнейшай пляцоўкай для перагавораў і пошуку аптымальных рашэнняў па пераадоленні глабальных выклікаў і пагроз".

"Чарговы юбілей нагадвае аб неабходнасці прадаўжаць гэту гістарычную місію, закладзеную ў 1945 годзе перамогай у Другой сусветнай вайне, і далей падтрымліваць Арганізацыю ва ўмацаванні міжнароднага міру і бяспекі. Рэспубліка Беларусь цэніць намаганні Арганізацыі і Ваш асабісты ўклад у справу прадухілення канфліктаў і захавання агульначалавечых каштоўнасцей, якія знаходзяцца ў аснове Статута ААН. Хачу цвёрда адзначыць, што ў гэтай складанай дзейнасці Вы заўсёды можаце разлічваць на падтрымку Беларусі", - запэўніў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Антоніу Гутэрышу далейшых поспехаў на карысць усяго чалавецтва.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі