
5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з 900-годдзем заснавання Спаса-Ефрасіннеўскага мітрапаліцкага жаночага манастыра. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Святы манастыр па праву з'яўляецца духоўным цэнтрам Беларусі, месцам прыцягнення ўсіх хрысціян. Каля мошчаў прападобнай Ефрасінні Полацкай моляцца аб вылечванні і суцяшэнні, з любоўю ў сэрцы дзякуюць за дапамогу", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на беларускай зямлі свята берагуць важную частку самабытнай культуры, звязанай з працамі праваслаўнай падзвіжніцы. "Завяршыўшы работы па рэстаўрацыі манастыра і аднавіўшы яго першародную прыгажосць, мы ўнеслі бясцэнны ўклад у захаванне гістарычнай спадчыны. Няхай пад царкоўны перазвон вера ў Бога ўмацоўвае адзінства беларускага народа і прымнажае дасягненні краіны", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім шчасця, добрага здароўя, міру і згоды.-0-