БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Лукашэнка павіншаваў суайчынніц з кранальным і душэўным святам - Днём маці

14.10.2024 09:10

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчынніц з самым кранальным і душэўным асеннім святам - Днём маці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Прырода надзяліла пяшчотныя жаночыя сэрцы непаўторным пачуццём мацярынскай любові, якое сваёй цеплынёй і шчырасцю сагравае, натхняе і робіць нас мацнейшымі на працягу ўсяго жыцця, - гаворыцца ў віншаванні. - Клапатлівыя рукі мамы ствараюць дамашнюю ўтульнасць, яе мудрасць аберагае ад бед і памылак, а ласкавая ўсмешка і добрыя словы па-за часам і адлегласцю напаўняюць нашы мары і здзяйсненні дзіцячай радасцю і глыбокім сэнсам".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў трапяткіх перажываннях аб родных і блізкіх скрыты ахвярнасць і вялікая духоўная сіла мацярынства, якія на працягу стагоддзяў выступаюць крыніцай адзінства і дабрабыту беларусаў.

"Жадаю нашым дарагім, любімым і адзіным моцнага здароўя і нязгаснага ззяння вачэй ад адчування сапраўднага жаночага шчасця", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі