26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прагаласаваў на прэзідэнцкіх выбарах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы прыняў удзел у галасаванні на выбарчым участку, які размешчаны ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры.
Апярэджваючы пытанне журналістаў аб тым, за каго ён аддаў свой голас, Прэзідэнт адзначыў: "Калі вы хочаце спытаць за каго, павінен вам шчыра прызнацца - за ўсіх!"
Аляксандр Лукашэнка дадаў, што паразмаўляе падрабязна з прэсай у іншай лакацыі, каб не перашкаджаць галасаванню.
Як паведамлялася БЕЛТА, датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Беларусі праходзіла з 21 да 25 студзеня. Выбаршчыкі прадэманстравалі даволі высокую яўку - датэрмінова прагаласавалі 41,81 працэнта грамадзян, уключаных у спісы выбаршчыкаў.
На тэрыторыі краіны створана 5325 участкаў для галасавання. Сёння, у асноўны дзень выбараў, яны працуюць з 8.00 да 20.00.-0-