БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Лукашэнка прапанаваў аб'явіць наступны год Годам якасці

29.09.2023 12:09
29 верасня, Бялыніцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць прапанаваў аб'явіць наступны год Годам якасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час наведвання кіраўніком дзяржавы аграгарадка Вішоў Бялыніцкага раёна размова ішла ў тым ліку аб рамонце вулічна-дарожнай сеткі. Як далажылі Прэзідэнту, планы ў гэтым напрамку не проста выконваюцца, а перавыконваюцца.

"Добра, што ты перавыканаў, але запомні: за якасць будзеш адказваць. Нельга рабіць дрэнна, таму што гэта вельмі дорага. Таму квадратныя метры добра, але якасць - найважнейшае пытанне. Трэба нам будучы год аб'яўляць Годам якасці. Усё добра: і аб'ёмы робім, і попыт на Беларусь каласальны, але ў нас яшчэ ёсць праблемы з якасцю. Таму якасць і яшчэ раз якасць. І за гэта адказваць трэба. Рыхтуйцеся, што наступны год у нас - Год якасці", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі