БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Лукашэнка прыме ўдзел у Рэспубліканскім педсавеце

27.08.2024 11:08
27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у Рэспубліканскім педагагічным савеце, паведамляе БЕЛТА.

У мерапрыемстве ў Палацы Рэспублікі прымуць удзел больш як 2,5 тыс. чалавек. Абсалютная большасць з іх - гэта прадстаўнікі дэлегацый абласцей і горада Мінска, у ліку якіх і кіраўнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі. Удзел у Рэспубліканскім педсавеце таксама прымуць кіраўнікі органаў дзяржкіравання, кіраўнікі рэспубліканскіх грамадскіх аб'яднанняў і прадстаўнікі грамадскасці, парламентарыі.

Плануецца, што на педсавеце міністр адукацыі Андрэй Іванец даложыць пра стан і перспектывы развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі. Удзельнікі мерапрыемства таксама абмяркуюць шляхі павышэння якасці адукацыйнага працэсу на розных узроўнях, узаемадзеянне ВНУ з заказчыкамі кадраў і іншыя актуальныя пытанні гэтай сферы.

Для ўдзельнікаў Рэспубліканскага педсавета арганізавана выстаўка "Якасная адукацыя - моцная дзяржава".-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі