31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час выступлення на II Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы расказаў, якой можа быць развязка міграцыйнага курызісу на граніцы з Еўрапейскім саюзам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Калі гаварыць аб міграцыйным крызісе, мы ні ў чым абсалютна не вінаваты. Да таго, як супраць нас развязалі эканамічную бойню і ў сродках масавай інфармацыі, мы супрацоўнічалі з Еўрапейскім саюзам. Еўрапейскі саюз папрасіў пабудаваць у нас прытулкі для мігрантаў, якія будуць ісці цераз Беларусь. Мы заключылі дагавор аб рэадмісіі. Дамовіліся з расіянамі, таму што ў аднабаковым парадку гэта не працуе. Пачалі працаваць", - нагадаў Аляксандр Лукашэнка, як пачынала развівацца супрацоўніцтва з ЕС у гэтай сферы.
"Увялі эканамічныя санкцыі, накінулі нам на шыю пятлю і пачалі душыць. І гавораць: вы нас абараняйце ад мігрантаў. Можа, я недыпламатычна, але шчыра і адкрыта сказаў: слухайце, мы не будзем вас абараняць. Мы не будзем, як раней, іх лавіць на гэтай граніцы. Па многіх прычынах: вы разбурылі на Блізкім Усходзе дзяржавы, вы задушылі Афрыку (замест таго, каб дапамагчы Афрыцы на ногі стаць, вы пачынаеце іх бязлітасна эксплуатаваць, увялі неакаланіялізм), вы пачалі вайну ў Афганістане, Іраку і гэтак далей, разбурылі гэтыя дзяржавы. А потым цывілізаваны Захад у сувязі з тым, што няма каму працаваць у Германіі, Францыі і іншых дзяржавах, паклікаў гэтых людзей да сябе. Яны і пайшлі", - адзначыў Прэзідэнт.
У тыя гады міграцыйныя маршруты ў асноўным не закраналі Беларусь, аднак цяпер, калі ва Украіне ідзе вайна, а ў іншых краінах пабудаваны агароджы, міграцыйныя патокі рынулі праз беларускую граніцу. "Мы шчыра, адкрыта сказалі: з пятлёй на шыі мы перад вамі стаяць на каленях не будзем і лавіць мігрантаў не будзем. Рабіце з імі самі тое, што вы хацелі. Вы хацелі іх уладкаваць на работу - працаўладкоўвайце іх. Але самае галоўнае, вы ж развязалі супраць нас эканамічную вайну, і не толькі эканамічную вайну, чаму мы вас павінны абараняць? Вось і ўся развязка гэтага міграцыйнага крызісу", - заявіў беларускі лідар.
"Яшчэ раз падкрэсліваю: самі запрасілі гэтых няшчасных людзей да сябе, а сёння аб'явілі іх гібрыднай пагрозай і ламаюць галаву над планамі высылкі. Але пакуль не прыдумалі, хто замест іх будзе працаваць. Я не хачу даваць ніякіх парад, але скажу адно: паклікалі - забяспечце працаўладкаванне і роўныя ўмовы са сваімі грамадзянамі, разбярыцеся, могуць яны ў вас жыць ці не", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-