БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Лукашэнка ў Астане прымае ўдзел у саміце ШАС

04.07.2024 09:07
4 ліпеня, Астана /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прымае ўдзел у саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка ў Астане прыбыў у Палац Незалежнасці, дзе яго вітаў гаспадар саміту - Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў.

Кіраўнік дзяржавы прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў - дзяржаў членаў ШАС, на якім, як чакаецца, будзе зацверджана рашэнне аб членстве Беларусі ў гэтай міжнароднай арганізацыі. Беларускі лідар у сваім выступленні на саміце закране найбольш значныя напрамкі ў рабоце ШАС і ўклад, які Беларусь гатова ўнесці ў вырашэнне агульных задач.

Удзельнікі пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў абмяркуюць пытанні далейшага ўдасканалення работы інтэграцыйнага аб'яднання ў мэтах умацавання і паглыблення шматбаковага ўзаемадзеяння ў новых умовах, разгледзяць актуальную міжнародную і рэгіянальную тэматыку ў рэгіёне ШАС.

У цэлым на парадку дня больш як два дзясяткі розных рашэнняў і заяў кіраўнікоў дзяржаў, якія ў тым ліку датычацца ініцыятывы "Аб сусветным адзінстве за справядлівы свет і згоду", праекта стратэгіі развіцця ШАС да 2035 года, удасканалення дзейнасці арганізацыі, супрацоўніцтва ў пытаннях эканамічнага развіцця, інвестыцый, фінансаў і энергетыкі, у галіне экалогіі і прыродаахоўнай дзейнасці, інфармацыйнай бяспекі, а таксама ў сферах процідзеяння тэрарызму і экстрэмізму, барацьбы з наркатрафікам.

У Астане ў гэты ж дзень з удзелам Прэзідэнта Беларусі адбудзецца сустрэча ў фармаце "ШАС плюс" з удзелам лідараў дзяржаў-наглядальнікаў, ганаровых гасцей і кіраўнікоў міжнародных арганізацый. Тэмай сустрэчы стане "Умацаванне шматбаковага дыялогу - імкненне да ўстойлівага міру і развіцця".-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі