БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Лукашэнка: у Беларусі няма чужых дзяцей

28.12.2023 12:12

28 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі няма чужых дзяцей. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў у Палацы Рэспублікі, прымаючы ўдзел у дабрачынным свяце ў рамках акцыі "Нашы дзеці", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я шмат разоў гаварыў і паўтару, што ў Беларусі няма чужых дзяцей. Яны ўсе нашы, яны родныя. Беларусь была і будзе адкрыта для ўсіх, хто страціў мір у сваіх краінах, - запэўніў беларускі лідар. - Мы аказвалі і будзем аказваць такім дзецям дапамогу. Дзецям, у якіх вайна спрабуе ўкрасці гэта дзяцінства".

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў педагогам, выхавальнікам, настаўнікам, бацькам. "Асабліва настаўнікам і выхавальнікам. Вялікі вам дзякуй за нашых беларускіх дзяцей. Вы сапраўды валодаеце дарам. Мне здаецца, няма такога дару ў іншых людзей іншых кантынентаў, краін, як у беларускай жанчыны, нашых сапраўдных мужчын, якія з раніцы да вечара думаюць пра нашых дзяцей, выхоўваюць іх, навучаюць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама асабліва падзякаваў тым, хто арганізуе мерапрыемствы дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці". "Яна зарадзілася даўно. Гэта вялікае свята. Свята перш за ўсё для нашых дзяцей. Усім вам дзякуй, хто падтрымлівае гэту традыцыю, акружаючы ўвагай і клопатам дзяцей Беларусі. Больш таго, мы робім усё, каб дзеці, якія бягуць ад вайны, тут адчувалі сябе як дома. А такіх нямала, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Мы бачым, што робіцца ў розных кутках нашай планеты. І мы робім усё для таго, каб тыя дзеткі, якія сёння не маюць такой магчымасці сабрацца ў прыгожай зале і пагаварыць са сваім прэзідэнтам, прыязджалі да нас і адчувалі сябе як дома. Не павінна быць дзяцей, якія бягуць ад вайны. Мы павінны падхапіць гэтых дзетак своечасова, прывезці да сябе дамоў, абагрэць і зрабіць іх дзяцінства больш шчаслівым".

"У Палацы Рэспублікі сабраліся нашы дзеці - беларускія, расійскія, украінскія, палесцінскія, латвійскія і многія іншыя. Усіх вас ад імя нас, дарослых, і ад імя ўсіх дзяцей нашай краіны я хачу прывітаць у гэтай зале, павіншаваць з надыходзячым Новым годам, павіншаваць вас з гэтым вялікім навагоднім святам. Будзьце заўсёды здаровыя і шчаслівыя, больш усміхайцеся, верце ў сілу дабра. А мы будзем побач з вамі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Усяго на навагодняе свята ў Палац Рэспублікі запрошаны больш як 2,3 тыс. дзяцей. У іх ліку выдатнікі вучобы і пераможцы розных алімпіяд і творчых конкурсаў, навучэнцы, якія заслужылі такое права сваёй грамадскай працай, дзеці-сіроты, са шматдзетных сем'яў, дзеці-інваліды, дзеці з сем'яў ваеннаслужачых і супрацоўнікаў праваахоўных структур, бацькі якіх загінулі пры выкананні службовых абавязкаў, а таксама дзеці з Латвіі і Прыморскага края, дзеці з Данбаса, якія знаходзяцца на аздараўленні ў Беларусі. На свята паклікалі таксама дзяцей, якія былі нядаўна эвакуіраваны ў Беларусь з Палесціны.-0-









 
Усе навіны

Карысныя спасылкі