БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Лукашэнка: у многім дзякуючы намаганням ЦВК выбары ў Беларусі сталі інструментам сапраўднай дэмакратыі

04.12.2024 09:12
4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Цэнтральнай выбарчай камісіі з 35-годдзем ЦВК. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

З дня свайго ўтварэння Цэнтрвыбаркам актыўна ўключыўся ў работу па фарміраванні інстытутаў народаўладдзя незалежнай беларускай дзяржавы, удасканаленні нацыянальнага заканадаўства, прававой асвеце грамадзян, адзначыў беларускі лідар.

"У многім дзякуючы вашым намаганням выбары ў Беларусі сталі інструментам сапраўднай дэмакратыі, галоўнай формай праяўлення суверэнітэту нашага народа, адлюстраваннем яго палітычнай волі, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Няўхільнае выкананне законнасці ў дзейнасці Цэнтрвыбаркама садзейнічае забеспячэнню палітычнай стабільнасці, захаванню грамадзянскага міру і згоды".

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць у тым, што ўласцівыя калектыву ЦВК цвёрдасць перакананняў і адданасць роднай краіне, высокія прафесійныя і асобасныя якасці з'яўляюцца залогам новых здзяйсненняў на карысць Айчыны.

Прэзідэнт пажадаў калектыву Цэнтральнай выбарчай камісіі здароўя, міру, дабрабыту і поспехаў у рабоце.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі